Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае востраў Рускі ва Уладзівастоку.
Першы аб’ект — будаўніцтва агульнаадукацыйнага тэатральна-музейнага комплексу (харэаграфічнага вучылішча). Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам будаўнічых работ і планамі па выкарыстанні і развіцці комплексу, які будуецца.
Да будаўніцтва шэрагу аб’ектаў на вялікай будпляцоўцы ў бліжэйшы час прыцягнуць і беларускіх спецыялістаў. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым папярэдзіў міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча: «Калі ўзяўся — трэба зрабіць. Галоўнае — не падвесці».
На востраве Аляксандр Лукашэнка таксама наведаў галоўны корпус Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Яму расказалі аб перадавых студэнцкіх тэхналагічных распрацоўках, прадстаўлены праекты ў сферы экалогіі. Ёсць праекты і ў сферы космасу, што напярэдадні абмяркоўвалі лідары краін на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці. Цікавасць таксама выклікалі распрацоўкі ў медыцыне і землекарыстанні.
Яшчэ адным аб’ектам наведвання Аляксандра Лукашэнкі на востраве Рускім стаў навукова-адукацыйны комплекс «Прыморскі акіянарыум». Кіраўніку дзяржавы паказалі невялікае прадстаўленне.
БЕЛТА, 13 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/5/64536
Текущая дата: 23.12.2024