Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар аналітычнага партала "Еўразія. Эксперт" Вячаслаў Сутырын, каментуючы прынятую напярэдадні рэзалюцыю Еўрапарламента.
"Варожыя "геапалітычныя" заявы Еўрапарламента, ініцыяваныя прыбалтыйскімі і польскімі палітыкамі, не маюць абавязковага характару, па сутнасці, гэта медыяактыўнасць, - сказаў расійскі эксперт. - Аднак яна раскрывае мысленне палітыкафармуючых колаў сённяшняга Еўрасаюза".
Вячаслаў Сутырын канстатаваў, што ў новай рэзалюцыі Еўрапарламент перайшоў да адкрытых пагроз санкцыямі Расіі за падтрымку Беларусі. "Расійская эканамічная падтрымка і інвестыцыі шальмуюцца як падтрымка асабіста Аляксандра Лукашэнкі, хоць любы разважлівы чалавек разумее, што гэта падтрымка беларускай эканомікі і людзей, агульнага рынку, - падкрэсліў ён. - Еўрадэпутаты заклікаюць разбурыць беларускую эканоміку дзеля змены рэжыму. Як гэта паўплывае на ўзровень жыцця людзей - іх, мяркуючы па рэзалюцыі, не хвалюе".
"Еўрапарламент асудзіў падпісанне Масквой і Мінскам саюзных праграм. Атрымліваецца, Еўрасаюзу можна інтэгравацца, а Расіі і Беларусі нельга? Ніхто і не спрабуе скрываць двайныя стандарты. Парадокс, але для Мінска гэта нават выгадна. Інтэграцыі з Расіяй на Захадзе баяцца відавочна больш, чым мігрантаў на польскай граніцы. Інтэгруючыся з Расіяй, Аляксандр Лукашэнка стрымлівае гарачыя галовы на Захадзе, якія заклікаюць да эканамічнай вайны і змены рэжыму ў Беларусі", - заявіў эксперт.
"Як рэагаваць Беларусі і Расіі? Па-першае, трэба перастаць гуляць у навязаныя Захадам гульні аб міфічнай пагрозе суверэнітэту Беларусі з боку Расіі, - лічыць Вячаслаў Сутырын. - Іх мэта - затармазіць рэальную эканамічную інтэграцыю, зрабіўшы беларускую эканоміку неабароненай пад прэсам заходніх санкцый, а кіраўніцтва рэспублікі - згаворлівым. Трэба хутка ўмацоўваць эканамічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы, каб новы санкцыйны ўдар (а ён будзе, і хутка) сустрэць падрыхтаванымі".
Па-другое, перакананы расійскі эксперт, было б лагічна адказаць еўрапарламентарыям заявай на ўзроўні Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
"Нарэшце, трэба прадаўжаць інтэграцыю ў абароннай сферы. Чым больш будзе рэальнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, тым хутчэй заходнія суседзі пачнуць паважаць Мінск і лічыцца з яго інтарэсамі", - рэзюмаваў Вячаслаў Сутырын.
8 кастрычніка 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
8 кастрычніка 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/6/60917
Текущая дата: 26.11.2024