Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія пачынаюць перазагрузку сумеснай эканамічнай прасторы



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 4-га лістапада на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

«Жыццё не стаіць на месцы. Усе мы ў той ці іншай ступені разумеем неабходнасць далейшага руху наперад па шляху саюзнага будаўніцтва. Тым самым забяспечваецца абарона інтарэсаў Беларусі і Расіі ў агульнасусветнай прасторы», — адзначыў Прэзідэнт.

Зыходзячы з гэтага, лідары Беларусі і Расіі ў 2019 годзе паставілі перад урадамі задачу ацаніць вынікі саюзнай інтэграцыі і вызначыць крокі па яе паглыбленні. Вынікам гэтай работы стаў праект Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Пасля іх зацвярджэння Вышэйшым дзяржсаветам урадам неабходна на працягу двух гадоў прыняць меры па рэалізацыі шэрага канцэптуальных рашэнняў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Па сутнасці, мы пачынаем перазагрузку сумеснай эканамічнай прасторы. Яна прадугледжвае ўкараненне сучасных тэхналогій, стыляў, метадаў прыняцця рашэнняў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 4 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/6/61263
Текущая дата: 23.11.2024