Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 24 жніўня днём. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку.
Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні барацьбы з каранавірусам. У гэтым ключы прэзідэнты дамовіліся, што грамадзяне Беларусі ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, вырабленай у Расійскай Федэрацыі. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.
Звязда, 24 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/8/55599
Текущая дата: 23.12.2024