Белорусский портал в Казахстане

Расійскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных вучэннях



Аб гэтым паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

У Беларусь прыбылі вайскоўцы 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Дэсантнікі будуць удзельнічаць у сумесным батальённым тактычным вучэнні з адным з падраздзяленняў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

«Да гэтага вучэння мы доўга рыхтаваліся. Зараз прадэманструем усе свае напрацоўкі, а таксама падзелімся сваім вопытам з беларускімі калегамі. Мы вельмі рады апынуцца на гасціннай беларускай зямлі, як заўсёды нас сустрэлі вельмі гасцінна», — адзначыў намеснік камандзіра гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння ВДВ — начальнік паветрана-дэсантнай службы гвардыі палкоўнік Раман Самохін.

Звязда, 14 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/8/58644
Текущая дата: 23.12.2024