Цяпер лідары краін сустракаюцца ў пашыраным фармаце.
"Мы сапраўды пра многае пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівых часоў у нашым сумесным жыцці ў адной дзяржаве, абмеркавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І не толькі абмеркавалі пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, але якія датычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не сам-насам, а з тымі, хто ўцягнуты ў гэты працэс, прадоўжыць нашу размову", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, потым лідары краін зробяць паўзу і прадоўжаць перагаворы ў пашыраным складзе пасля прыбыцця астатніх членаў расійскай дэлегацыі. "У нас у праграме ёсць і іншыя пытанні. Калі прыедуць члены расійскай дэлегацыі сюды (неба нібыта ўжо праяснілася), тады мы і прадоўжым нашу размову. А наогул ёсць аб чым гаварыць, ёсць над чым працаваць", - рэзюмаваў беларускі лідар.
З расійскага боку акрамя Уладзіміра Пуціна на перагаворах прысутнічаюць намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Козак (з 24 студзеня, да гэтага быў віцэ-прэм`ерам), гендырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
З беларускага - першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.
Раней са спасылкай на ТАСС паведамлялася, што самалёт спецыяльнага лётнага атрада "Расія", на якім знаходзіцца частка ўрадавай дэлегацыі і журналісты расійскага прэзідэнцкага пула, вылецеў з Масквы ў Сочы на перагаворы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з двухгадзіннай затрымкай.
На борце самалёта ў тым ліку знаходзяцца віцэ-прэм`ер Аляксей Авярчук, міністр энергетыкі Аляксандр Новак і першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Міхаіл Бабіч.
Рэйс з маскоўскага аэрапорта Унукава быў адкладзены з-за складаных умоў надвор`я - снежнага бурану з моцным бакавым ветрам. Між тым, частка расійскай дэлегацыі так і не змагла прыбыць у Сочы. Прычына - складаныя ўмовы надвор`я. У выніку борт адправіўся ў аэрапорт Мінеральныя Воды.
7 лютага 2020, Сочы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
7 лютага 2020, Сочы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/9/51652
Текущая дата: 23.12.2024