Белорусский портал в Казахстане

Расія перадасць Беларусі 10 тыс. тэстаў на каранавірус



Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Дыягнастычны матэрыял для правядзення 10 тыс. даследаванняў на COVID-19 бязвыплатна будзе перададзены беларускаму боку. 

Тэставыя сістэмы даставяць аўтамабілем-рэфрыжэратарам, у якім будзе падтрымлівацца спецыяльны тэмпературны рэжым мінус 20 градусаў.

Па словах Дзмітрыя Мезенцава, кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мишусцін і кіраўнік каардынацыйнага савета па барацьбе з каранавірусам Таццяна Голікава прынялі рашэнне аб выдзяленні дыягнастычных матэрыялаў, якія забяспечаць 10 тыс. даследаванняў.

"Гэта яшчэ адзін добры знак асаблівай прыхільнасці і практыкі адносін паміж брацкімі краінамі", - адзначыў пасол.

"Па запыце расійскага пасольства пастаўку ажыццяўляе беларуская кампанія "Санта-Брэмар", якая мае ў сваім парку спецыяльныя аўтамабілі-рэфрыжэратары. Вельмі важна ў такіх умовах гарантаваць захаванасць медыцынскіх прэпаратаў, каб яны не былі пашкоджаныя і былі гатовыя да выкарыстання ў Беларусі", - растлумачыў ён.

Чакаецца, што тэст-сістэмы прыбудуць у Беларусь у другой палове дня 4 красавіка.

Звязда, 4 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/9/52450
Текущая дата: 23.12.2024