Белорусский портал в Казахстане

МЗСы Беларусі і Расіі адзначылі важнасць правядзення сумесных кампаній у сацыяльных сетках



Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Чарговы раўнд беларуска-расійскіх кансультацый паміж МЗС па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешнепалітычнай дзейнасці прайшоў 19 чэрвеня ў Мінску.

Беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, расійскі — намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Аляксандр Бікантаў.

У ходзе кансультацый абмеркаваны вопыт выкарыстання дыпламатычнымі ведамствамі дзвюх краін сучасных механізмаў працы ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку інструментаў лічбавай дыпламатыі. У гэтым кантэксце адзначана важнасць правядзення сумесных інфармацыйных кампаній у сацыяльных сетках, прымеркаваных да сумесных памятных дат і значных падзей у гісторыі дзвюх краін, гаворыцца ў паведамленні.

Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанням інфармацыйнага суправаджэння функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, у прыватнасці намаганням дзвюх краін, накіраваным на павышэнне міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС.

Закранута таксама праблематыка ўзаемадзеяння па інфармацыйных пытаннях у рамках міжнародных арганізацый.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/1/39722
Текущая дата: 27.04.2024