Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў віншавальным пасланні адзначыў: "Саюзная дзяржава з`яўляецца ўнікальным сумесным праектам, прыкладам найбольш паспяховай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Напрацаваны за чвэрць стагоддзя досвед дае магчымасць аператыўна і эфектыўна рэагаваць на беспрэцэдэнтныя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкнуліся нашы краіны, кансалідавана пашыраць і адстойваць агульныя інтарэсы на міжнароднай арэне".
"Упэўнены, насычаны двухбаковы парадак дня адкрывае новыя перспектывы для доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, паглыблення беларуска-расійскіх кааперацыйных сувязей, накіраваных у канчатковым выніку на рост дабрабыту грамадзян Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну здароўя, аптымізму і поспехаў у вырашэнні важных дзяржаўных задач.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін у віншаванні, якое паступіла ад яго, адзначыў: "За апошні час, нягледзячы на няпростыя міжнародныя ўмовы, нам удалося многае зрабіць для развіцця шматпланавых расійска-беларускіх сувязей і ўмацавання інстытутаў Саюзнай дзяржавы".
Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што добрую аддачу дае каардынацыя намаганняў у сферах знешняй палітыкі, абароны і бяспекі.
"Паспяховае выкананне ўзгодненых саюзных праграм забяспечыла ўніфікацыю заканадаўства Расіі і Беларусі на важнейшых напрамках, стварыла аснову для правядзення адзінай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама для фармавання агульнай сацыяльна-эканамічнай прасторы, - гаворыцца ў віншаванні расійскага лідара. - У ходзе студзеньскага пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы быў зацверджаны новы комплекс мер па развіцці інтэграцыйных працэсаў".
"Паспяховае выкананне ўзгодненых саюзных праграм забяспечыла ўніфікацыю заканадаўства Расіі і Беларусі на важнейшых напрамках, стварыла аснову для правядзення адзінай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама для фармавання агульнай сацыяльна-эканамічнай прасторы, - гаворыцца ў віншаванні расійскага лідара. - У ходзе студзеньскага пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы быў зацверджаны новы комплекс мер па развіцці інтэграцыйных працэсаў".
"Упэўнены, што яго паслядоўная рэалізацыя адпавядае карэнным інтарэсам расіян і беларусаў, ідзе ў рэчышчы ўмацавання стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы, - адзначыў Уладзімір Пуцін. - Шчыра жадаю Вам моцнага здароўя і поспехаў, брацкаму народу Беларусі - шчасця і працвітання".
Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання Старшыні Урада Расіі, Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.
2 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
2 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/1/73438
Текущая дата: 22.11.2024