Пра гэта паведаміў старшыня камісіі Парламенцкага сходу па моладзевай палітыцы, спорце і турызме, намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём Тураў.
Прадстаўнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і расійскага адукацыйнага цэнтра «Сірыус» сустрэнуцца ў студзені-лютым 2023 года ў Мінску для таго, каб абмеркаваць фармаванне новых саюзных праграм, накіраваных на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі.
У нацыянальным дзіцячым тэхнапарку 24 лістапада прайшло пасяджэнне камісіі Парламенцкага сходу па моладзевай палітыцы, спорце і турызме. Саюзныя парламентарыі абмеркавалі напрамкі дзейнасці па выяўленні, развіцці і далейшай падтрымцы адораных дзяцей і моладзі.
«Мы сёння знаходзімся ў адным з цэнтраў росту для нашых дзяцей, для нашага падрастаючага пакалення. Менш за месяц таму мы знаходзіліся на федэральнай тэрыторыі „Сірыус“, дзе дзейнічае адукацыйны цэнтр, які накіраваны на выяўленне, развіццё і падтрымку таленавітай моладзі. У Мінску дзейнічае аналагічны цэнтр — Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Для нас вельмі важна сінхранізаваць праграмы гэтых цэнтраў. Мы рыхтуем візіт прадстаўнікоў „Сірыуса“ ў Беларусь, для таго каб сумесна абмеркаваць у тым ліку і фармаванне новых саюзных праграм, накіраваных на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі. Такія пляцоўкі, якія створаны ў Расіі і Беларусі, — гэта інвестыцыі ў будучыню, у нашу моладзь, навуку, адукацыю, спорт, творчасць», — сказаў Арцём Тураў.

Па яго словах, камісіі важна ацаніць працу цэнтраў, зразумець, як зрабіць так, каб установы сінхранізаваліся і давалі той прадукт, які будзе спрыяць дадатковаму развіццю навукова-тэхнічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
«Вядома, у першую чаргу гэта падтрымка таленавітай моладзі, для таго каб дзеці знайшлі сябе, выбралі прафесію і тварылі для нашых краін. Калі мы не будзем укладваць у нашу моладзь, у яе будзе ўкладваць нехта іншы. І мы бачым, наколькі заходнія краіны спрабуюць займацца хедхантынгам, калі таленавітых людзей за гранты, за пэўныя магчымасці, у тым ліку ў навучанні, спрабуюць запрасіць у іншыя краіны. Нам трэба захаваць гэты патэнцыял унутры Расіі, унутры Беларусі, для таго каб нашы краіны развіваліся, навука развівалася і мы былі моцнымі. Гэта частка тэхналагічнага і інтэлектуальнага суверэнітэту», — сказаў на заканчэнне старшыня камісіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, а таксама Міністэрства асветы Расіі, дзеячы культуры і мастацтва. На пасяджэнні камісіі таксама былі пытанні аб арганізацыі стажыровак для педагогаў і студэнтаў Беларусі ў адукацыйным цэнтры «Сірыус»; аб арганізацыі ўдзелу моладзевага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра ў музычных фестывалях «Сірыуса».
Звязда, 24 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/2/67164
Текущая дата: 26.11.2024