Віншаванне Прэзідэнта Беларусі.
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Час даказаў трываласць і непарыўнасць беларуска-расійскага сяброўства, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі, даверу і падтрымкі, гістарычнай супольнасці і прыхільнасці адным і тым жа духоўна-маральным каштоўнасцям.
Выконваючы волю народаў, мы паслядоўна нарошчваем патэнцыял Саюзнай дзяржавы. Мінск і Масква аб`ядноўваюць намаганні ў мэтах рэалізацыі комплексу мер стратэгічнага значэння, накіраваных на ўмацаванне суверэнітэту і паскоранае развіццё нашых краін.
Шырокі ахоп сфер і глыбіня ўзаемадзеяння па праве дазволілі называць Саюзную дзяржаву лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.
Беларусь і Расія сумесна асвойваюць космас, будуюць атамныя станцыі, рэалізоўваюць праекты ў галіне мікраэлектронікі і самалётабудавання, вядуць унікальныя высокатэхналагічныя распрацоўкі.
Але самае галоўнае наша дасягненне — забеспячэнне роўнасці правоў грамадзян, сацыяльных гарантый, выплаты пенсій, магчымасцяў працаўладкавання і паступлення ў ВНУ.
Упэўнены, што імкненне беларусаў і расіян да яднання будзе служыць трывалым падмуркам для далейшага пашырэння шматпланавага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будаўніцтва моцнай, аўтарытэтнай і квітнеючай Саюзнай дзяржавы.
Жадаю вам здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба.
Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/2/68918
Текущая дата: 05.11.2024