Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 13 лютага 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 322 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень радыё. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 лютага

У 1908 годзе адкрыўся Мінскі царкоўна-археалагічны музей.

Хто нарадзіўся 13 лютага

1705 год: Францішка Уршуля Радзівіл з Вішнявецкіх, першая у ВКЛ жанчына-драматург.
1806 год: Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.
1902 год: Сымон Хурсік, беларускі пісьменнік.
1973 год: Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Іван Крылоў, рускі спявак Фёдар Шаляпін і брытанскі спявак Робі Уільямс.

13 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікіты Пячэрскага. У народзе гэты дзень носіць назву Мікіта-пажарны. Па павер`і, Мікіта мог малітвамі пагасіць агонь, а таксама аберагаў ад засухі. Яго таксама лічылі абаронцай ад удару маланкі.

Людзі лічылі, што ў гэты дзень асабліва лёгка пасварыцца з кім-небудзь, таму імкнуліся паводзіць сябе асцярожна. А некаторыя, наадварот, імкнуліся атрымаць ад гэтага выгаду – чыталі загавары, каб пасварыць мужа з палюбоўніцай.

Калі вароны громка крычаць у гэты дзень, будзе завіруха. Адлігу прадвяшчае белы колер агню ў пячы і шмат дыму ад дроваў.

Sputnik, 13 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/3/51736
Текущая дата: 23.11.2024