Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка звярнуўся да беларусаў і расіян з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі



Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Прэзідэнт адзначыў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

"Закладзеныя ў аснову нашага яднання прынцыпы ўзаемнага даверу і раўнапраўя дазваляюць праводзіць узгодненую замежную палітыку, паспяхова змагацца з сучаснымі выклікамі і пагрозамі. Саюзнае будаўніцтва забяспечвае захаванне агульнай гуманітарнай прасторы, паглыбленне ўсебаковых культурных сувязяў, падтрыманне цёплых чалавечых адносін", — гаворыцца ў звароце.

Паводле слоў Лукашэнкі, рэальныя перавагі саюза сёння адчуваюць мільёны беларусаў і расіян: "Паміж нашымі краінамі няма адчужанасці, ёсць свабода перамяшчэння і працаўладкавання, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да медыцынскіх паслуг і адукацыі".

"Неабходна і далей пашыраць беларуска-расійскае супрацоўніцтва. Сур`ёзнаму росту глабальнай канкурэнцыі, узмацненню пратэкцыянізму і ізаляцыянізму мы павінны супрацьпаставіць сапраўдную інтэграцыю, рашучую ліквідацыю штучных бар`ераў і абмежаванняў у эканоміцы, рэалізацыю маштабных праектаў", — адзначыў Лукашэнка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/4/47432
Текущая дата: 23.11.2024