Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў на канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Данііла Граніна і 40-годдзю выхаду "Блакаднай кнігі", у Доме Масквы ў Мінску.
"Сёння мы будзем гаварыць аб тым, што ўдалося зрабіць Даніілу Граніну і Алесю Адамовічу 40 гадоў таму. "Блакадная кніга" - гэта не проста кніга, я думаю, мы ўсе яе чыталі не адзін раз. Гэта літаратурны подзвіг і подзвіг чалавечы, - сказаў Дзмітрый Мезенцаў. - Два вялікія літаратары і грамадзяніны ўзялі на сябе абавязак прадставіць гісторыю блакады максімальна сумленна і праўдзіва. Гэта было знакава для канца 1970-х гадоў".
Пасол падкрэсліў, што гэта кніга атрымлівае асаблівае гучанне цяпер. "Гэта для нас наказ не дапускаць перапісвання гісторыі, пераасэнсавання ролі салдата Вялікай Айчыннай, які вызваліў Еўропу і свет ад фашызму, і аддаць даніну павагі і ўдзячнасці Алесю Адамовічу і Даніілу Граніну. І сёння я назаву яшчэ адно імя - прафесара, доктара гістарычных навук, аднаго з вядучых расійскіх гісторыкаў Валянціна Кавальчука, які пераканаў у свой час кіраўніцтва Ленінграда назваць сапраўдныя лічбы тых вялікіх страт, якія панёс блакадны горад", - адзначыў ён.
Як падкрэсліла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар`яна Шчоткіна, літаратура і духоўнасць аб`ядноўваюць людзей.
"У снежні мы будзем адзначаць 20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, - сказала яна. - Цяпер часта задаецца пытанне: ці ёсць будучыня ў Саюзнай дзяржавы? Адказ прагучаў сёння на гэтай канферэнцыі, таму што нас немагчыма раздзяліць. Мы адзіны народ, у нас адзіная гісторыя, адзіныя каштоўнасці".
"Блакадная кніга" - дакументальная хроніка блакады Ленінграда. Ініцыятыва яе стварэння зыходзіла ад Алеся Адамовіча. Аўтары сабралі 200 расказаў блакаднікаў, якія былі запісаны на магнітафонную стужку. Агульны аб`ём матэрыялу склаў 4 тыс. старонак.
"Кніга, якую многія называюць Ленінградскай бібліяй, перакладзена на 15 моў. Цяпер ідуць перагаворы аб перакладзе на французскую мову", - адзначыла Наталля Адамовіч - дачка Алеся Адамовіча.
2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/4/50833
Текущая дата: 26.12.2024