Белорусский портал в Казахстане

Мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі адмененыя праз каранавірус



Урачыстыя мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які ў двух краінах адзначаецца 2 красавіка, адменены праз каранавірус, паведаміла памочніца дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Алена Аўчарэнка.

Алена Аўчарэнка адзначыла, што з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Маскве забаронена праводзіць публічныя мерапрыемствы, таму ўрачысты сход з нагоды святочнай даты арганізатары вымушаныя былі адмяніць. Што тычыцца урачыстасцяў у Мінску, то на іх з-за складанасцяў з перасячэннем расійскай мяжы і неабходнасці знаходзіцца па прыездзе ў самаізаляцыі не зможа патрапіць значная частка расійскай дэлегацыі, у тым ліку дзеячы мастацтваў. Таму іх таксама вырашана адмяніць.

Перанесена на больш позні тэрмін і традыцыйная прэс-канферэнцыя дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. "Дата будзе ўдакладнена пазней", - праінфармавала Алена Аўчарэнка. "Спадзяемся, што гэта наша традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца ў бліжэйшы час", - дадала яна.

Звязда, 28 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/4/52261
Текущая дата: 26.12.2024