Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 22 лістапада ў Маскве на экспертна-медыйным форуме "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве".
Пасол канстатаваў, што сёння моладзь "сядзіць з галавой" у інтэрнэт-прасторы, у сацыяльных сетках. Час нараджае новыя захапленні і фарміруе новыя субкультуры. Пры гэтым тыя ж рэп-батлы збіраюць шматмільённыя аўдыторыі, паколькі папулярная субкультура выкарыстоўвае максімальна даступныя інструменты для прыцягнення ўвагі да сябе.
"Трэба фарміраваць у моладзі моду на тэатры, музеі, як гэта ні парадаксальна гучыць, - сказаў Ігар Петрышэнка. - І рабіць гэта трэба на яе полі, у зразумелых моладзі фарматах і прывычнай прасторы, у тым ліку і ў сацыяльных сетках".
Пасол падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі мноства цудоўных дасягненняў у гуманітарнай сферы і падстаў для гордасці. Аднак, падкрэсліў дыпламат, неабходна зацікавіць імі ўсё грамадства, робячы акцэнт на моладзі.
Форум "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве" праходзіць у Маскве 22-23 лістапада. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі гуманітарных сфер Беларусі і Расіі, якія абмяркоўваюць праблемы музеяў, бібліятэк, кнігавыдавецтва, адукацыі.
Арганізатарамі выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння".
22 лістапада 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/5/41282
Текущая дата: 23.11.2024