Сродкі знайшліся ў бюджэце Саюзнай дзяржавы, заняцца іх асваеннем у крэпасці змогуць толькі пасля правядзення тэндэрных закупак.
З бюджэта Саюзай дзяржавы на рамонт, рэстаўрацыю, кансервацыю і музеефікацыю мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" выдаткуюць 96 млн 782,5 тысяч расійскіх рублёў або каля 1,6 млн долараў, піша газета "Вячэрні Брэст".
Газета праводзіць словы дэрактара мемарыяльнага комплексу Рыгора Бысюка, які называе гэтыя сродкі добрай магчымасцю зрабіць аператыўныя работы, напрыклад, рамонт і кансервацыю руінаў Белага палаца.
Усяго ў праекце 16 мерапрыемстваў, 13 з якіх звязаныя з капітальным рамонтам, рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй і 3 — з музеефікацыяй.
Так, плануецца скончыць рамонт моста праз Мухавец, зрабіць капітальны рамонт мастацка-дэкаратыўнай падсветкі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій.
Нажаль, адразу заняцца асваеннем грошай не атрымаецца, таму што неабходна правесці тэндэрныя закупкі з удзелам некаторых суб`ектаў гаспадарання, і не толькі беларускіх.
Комплекс работ запланаваны на 2018 — 2020 гады. Усяго на гэтыя мэты будзе выдаткавана 319 млн 215,7 тысячы расійскіх рублёў. Менавіта такая сума зафіксаваная пастановай Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 2017 года № 49.
Мінск, 2 мая 2018
Sputnik
Мінск, 2 мая 2018
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/5/43274
Текущая дата: 23.11.2024