Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры Беларусі пройдуць у Расіі з 19 па 22 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У праграме Дзён культуры запланавана выступленне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з балетам "Вітаўт" на музыку Вячаслава Кузняцова на гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі, а таксама экспанаванне фотавыстаўкі Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Правядзенне Дзён культуры будзе садзейнічаць развіццю культурнага ўзаемадзення паміж краінамі, умацаванню кантактаў і сувязей паміж Беларуссю і Расіяй. Расійска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы культуры паспяхова развіваецца.

Штогод праводзяцца папулярныя фестывалі, форумы, конкурсы. Буйнейшы з іх - міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які ў гэтым годзе адсвяткуе сваё 25-годдзе. Сярод яркіх сумесных праектаў - міжнародныя фестывалі Юрыя Башмета, "Уладзімір Співакоў запрашае".

Сумеснымі намаганнямі ажыццёўлены капітальны рамонт паўднёва-ўсходняй казармы мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і адкрыта новая экспазіцыя "Музей вайны - тэрыторыя міру".

Міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі вядзецца работа над праектам праграмы Саюзнай дзяржавы "Аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў", па якой прадугледжваецца выдзяленне сродкаў на капітальны рамонт аб`ектаў Брэсцкай крэпасці "Пяты форт" і "Паўднёвыя казармы", а таксама завяршэнне работ у мемарыяльным комплексе, прысвечаным Першай сусветнай вайне ў Смаргоні Гродзенскай вобласці.

Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы створаны маштабны гістарычны фільм "Брэсцкая крэпасць", які з поспехам дэманстраваўся ў Беларусі і Расіі.

Беларускімі і расійскімі кінематаграфістамі плануецца работа над новым сумесным тэлесерыялам аб міністры замежных спраў СССР Андрэю Грамыку.

15 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/6/35922
Текущая дата: 27.12.2024