Аб гэтым заявіў 3 ліпеня старшыня Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі.
"Калісьці ўсе мы прачнуліся ў 90-я гады ў незусім камфортнай абстаноўцы, калі была амаль разбурана сацыяльная палітыка і шмат іншага, што ніколі не было разбурана ў Беларусі, - сказаў Леанід Слуцкі. - Мы бяром прыклад са звернутай да народа беларускай сацыяльнай палітыкі, мы бяром прыклад, вучымся, супрацоўнічаем і, думаю, што гэта супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі будзе толькі нарастаць".
На думку дэпутата Дзярждумы, сёння Беларусь і Расія дэманструюць на постсавецкай прасторы прыклад паспяховага супрацоўніцтва.
"Саюзная дзяржава стала папярэднікам інтэграцыйных працэсаў, якія ахапілі цяпер не толькі постсавецкую прастору, але і значную частку Еўразійскага кантынента", - сказаў ён. Леанід Слуцкі дадаў, што Саюзная дзяржава наглядна паказала, якой павінна быць інтэграцыя ў эканоміцы, культуры, у сацыяльнай і іншых сферах.
"Хачу павіншаваць брацкі беларускі народ з галоўным святам - Днём Незалежнасці і пажадаць усім беларусам здароўя, удачы і любві", - сказаў старшыня Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі.
3 ліпеня 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/6/36154
Текущая дата: 27.12.2024