Белорусский портал в Казахстане

У Сібіры пройдуць Дні Беларусі



Пра гэта паведамляе беларускае пасольства ў Маскве.

19—23 кастрычніка плануецца правядзенне Дзён Беларусі ў Сібіры — самай маштабнай за ўвесь час супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі прэзентацыі магчымасцей айчынных галінаў машынабудавання, сельскай гаспадаркі, хіміі і нафтахіміі, будаўніцтва, лёгкай і харчовай прамысловасці, развіцця інфармацыйных тэхналогій, а таксама дасягненняў беларускіх рэгіёнаў.

Сярод асноўных мерапрыемстваў праграмы Дзён Беларусі ў Сібіры — нацыянальная выстава з дэманстрацыяй прадукцыі ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "БелАЗ", ААТ "Амкадор", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Гомельдрэў", ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Магілёўліфтмаш" і заключэннем кантрактаў па рэалізацыі такой прадукцыі.

Плануецца сумесны форум рэгіёнаў Сібіры і Беларусі з удзелам дэлегацый на чале з губернатарамі ўсіх 12 сібірскіх рэгіёнаў і падпісаннем праграмных дакументаў аб канкрэтных сферах і механізмах супрацоўніцтва.

Буддзе арганізавана кантактна-кааперацыйная біржа дзелавых колаў Беларусі і Расіі, круглыя сталы па розных кірунках двухбаковага ўзаемадзеяння, канферэнцыя па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве на базе Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.

У Днях Беларусі ў Сібіры возьмуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва ўрада Беларусі. Запланаваны перамовы з губернатарамі сібірскіх рэгіёнаў, падпісанне кантрактаў на пастаўку прадукцыі, сустрэчы з дзелавымі коламі рэгіёну.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/7/27792
Текущая дата: 23.11.2024