Аляксандр Лукашэнка сваім указам узнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны генеральнага дырэктара федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры "Дзяржаўны Эрмітаж" Міхаіла Піятроўскага.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, такой узнагароды Міхаіл Піятроўскі ўдастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.
Лукашэнка таксама павіншаваў калектыў Дзяржаўнага Эрмітажа з 250-годдзем з дня заснавання.
"На працягу двух з паловай стагоддзяў Эрмітаж уносіць неацэнны ўклад у захаванне, вывучэнне і папулярызацыю мастацкай спадчыны розных краін і эпох. Сёння гэта самы буйны і вядомы музей свету, скарбы якога выклікаюць нязменную цікавасць у шматлікіх наведвальнікаў, у тым ліку з Беларусі", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што Эрмітаж "праводзіць вялікую працу па ўмацаванні і ўзбагачэнні культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй. Дзякуючы гэтаму ў Беларусі экспануюцца вельмі каштоўныя музейныя прадметы з калекцыі Эрмітажа, а жыхары краіны маюць магчымасць на свае вочы ўбачыць сапраўдныя шэдэўры сусветнага мастацтва".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву музея ажыццяўлення ўсіх планаў, новых творчых дасягненняў, здароўя і дабрабыту.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2014
Мінск, 6 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/7/28505
Текущая дата: 27.12.2024