Белорусский портал в Казахстане

Расія ўнясе $900 тыс. на праект ААН па падтрымцы праграмы дэмбяспекі Беларусі



Адпаведны дакумент апублікаваны на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне ўрада РФ аб выдзяленні з федэральнага бюджэту $900 тыс. для выплаты мэтавага ўзносу ў Фонд ААН па народанасельніцтве.

Сродкі выдзяляюцца на рэалізацыю праекта "Падтрымка рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".

МЗС Расіі даручана інфармаваць аб прынятым рашэнні сакратарыят Фонду ААН па народанасельніцтве. Шэрагу міністэрстваў даручана ўзгадніць парадак пералічэння і выкарыстання выдзяляемых сродкаў.

14 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/8/25774
Текущая дата: 27.12.2024