Белорусский портал в Казахстане

Расійскім ветэранам - удзельнікам аперацыі "Баграціён" уручаны юбілейныя медалі "70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"



Урачыстая цырымонія адбылася 26 чэрвеня ў Маскве ў Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Цырымонія завяршыла арганізаваны ў музеі круглы стол "Аперацыя Баграціён: Погляд з XXI стагоддзя". У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя беларускія і расійскія гісторыкі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі і прадстаўнікі беларускай дыяспары Масквы і Маскоўскай вобласці.

Ветэраны і супрацоўнікі навукова-гістарычных устаноў расказалі аб ходзе аперацыі "Баграціён" і вызваленні Беларусі. Прысутныя абмеркавалі асаблівасці арганізацыі і правядзення беларускай стратэгічнай аперацыі, яе значэнне, асаблівасці і ролю партызанскага руху Беларусі ў яе вызваленні ад акупантаў.

Прайшла прэзентацыя кнігі "Рэспубліка-партызанка", выдадзеная пры падтрымцы рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы".

27 чэрвеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/8/26450
Текущая дата: 27.12.2024