Белорусский портал в Казахстане

Фестываль беларускага кіно пройдзе ў расійскім Краснадары 26-31 сакавіка



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры Краснадарскага края.

У праграму фестывалю ўключана больш як 20 гістарычных, мастацкіх, анімацыйных і дакументальных стужак. У іх ліку карціны, удастоеныя прызоў розных кінафестываляў: "Я, Францыск Скарына" Барыса Сцяпанава, "Кадэт" Віталя Дудзіна, "Манашка" Галіны Адамовіч і іншыя.

Паказы ў рамках фестывалю будуць праходзіць штодзённа ў двух краснадарскіх кінатэатрах.

Праграма фестывалю падрыхтавана сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі.

19 сакавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/9/19995
Текущая дата: 23.11.2024