Белорусский портал в Казахстане

Святкаванне юбілею перамогі ў Курскай бітве ўмацуе глыбокія традыцыі дружбы беларусаў і расіян - А.Лукашэнка



Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне губернатару Курскай вобласці Аляксандру Міхайлаву ў сувязі з 70-й гадавінай перамогі ў Курскай бітве, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што святкаванне гэтага юбілею ўмацуе глыбокія традыцыі дружбы і ўзаемаразумення беларусаў і расіян, паслужыць яркім прыкладам доблесці, гонару і любові да Айчыны.

23 жніўня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-3/9/22891
Текущая дата: 23.11.2024