Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паводле вынікаў перамоў кіраўнікоў дзяржаў 8 чэрвеня ў Мінску.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка даручылі міністрам энергетыкі Расіі і Беларусі самастойна ўрэгуляваць пытанне цэнаўтварэння пры пастаўках газу, не выносячы наяўныя рознагалоссі на вышэйшы ўзровень.
"Беларусы, натуральна, лічаць, што яны павінны разлічваць на больш нізкую цану. Мы лічым, што права скідкі такой няма. Гэта чыста камерцыйная спрэчка. Не трэба перабольшваць значэнне гэтай спрэчкі", — прыводзіць словы Пяскова журналістам "Московский комсомолец".
У сваю чаргу міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак паводле вынікаў перамоў заявіў, што Беларусь павінна аплаціць ўжо пастаўлены расійскі газ згодна з дзейным кантрактам.
"Гэтая тэма закраналася, і дадзенае даручэнне працягнуць кантакты, кансультацыі двухбаковыя і перамовы. Па сутнасці справы, аргументы двух бакоў тыя ж, але трэба шукаць кампрамісы. Трэба, па-першае, каб згодна з дзейным кантрактам, які ёсць, аплата была праведзеная. Гэта прадмет таксама абмеркаванняў і кансультацый з іх боку. Гэта значыць да цяперашняга часу пакуль перамовы, магу сказаць, не скончаныя і працягваюцца", — цытуе Новака агенцтва ТАСС.
Газавая спрэчка і перамовы паміж дзвюма дзяржавамі на гэтую тэму вядуцца са студзеня. Мінск настойвае на зніжэнні кошту расійскага газу. Прадстаўнікі расійскага ўрада неаднаразова заяўлялі пра немэтазгоднасць зніжэння цаны. У Расіі гавораць, што цана на расійскі газ для Беларусі разлічваецца на падставе міжурадавага пагаднення, а пераход на вызначэнне цаны на аснове роўнадаходнасці цэн на газ на ўнутраным рынку і за мяжой, на чым настойвае Беларусь, магчымы ў межах ЕАЭС блізу 2025 года.
У пачатку мая стала вядома, што ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" звярнулася ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце з іскам у дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый "у сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку газазабеспячальных арганізацый па аплаце пастаўленага прыроднага газу".
Паводле інфармацыі "Газпрома", доўг Беларусі за спажыты расійскі газ расце і ўжо перавысіў 200 млн. долараў з пачатку года.
Наяўная цана паставак расійскага газу для Беларусі складае 132 долары за тысячу кубаметраў. Ва ўрадзе Беларусі лічаць справядлівай цану 73 долары.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2016
Мінск, 9 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/10/35826
Текущая дата: 26.11.2024