30 ліпеня ў Мінску адбылося пасяджэнне аб`яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі.
Прыняты рашэнні аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы па забеспячэнні ўзаемадзеяння ў сферы ўрэгулявання пытанняў дэбіторскай завінавачанасці і аператыўнага абмену інфармацыяй пра факты невыканання ўмоў экспартных кантрактаў расійскімі і беларускімі суб`ектамі гаспадарання з прыкметамі махлярства, наўмыснага банкруцтва і іншых злачынных праяў, а таксама пра факты злоснага невыканання судовых пастаноў.
Аляксандр Канюк, генеральны пракурор Беларусі: "Галоўнае пытанне калегіі асабліва актуальнае і для Беларусі, і для Расіі. Гэта дэбіторская знешняя завінавачанасць. У свой час я атрымаў даручэнне прэзідэнта заняцца гэтым пытаннем, таму што сітуацыя была і застаецца напружанай. Чаму пракуратура займаецца эканомікай? Сёння ідзе крыміналізацыя гэтага эканамічнага сектара. Крыміналізацыя з пункту гледжання карупцыйнасці. Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Расіі прыкладна 30 працэнтаў здзелак, якія заключаюцца нашымі фірмамі з расійскімі, заведама асуджаныя на няўдачу — яны заключаюцца з махлярскімі структурамі".
Юрый Чайка, генеральны пракурор Расіі: "Такая праблема існуе як для Расіі, так і для Беларусі. Мы знаходзім агульныя кропкі судакранання. Сёлета гэта ўжо другі прыезд у Беларусь. У студзені мы разглядалі пытанні карупцыі. Сёння разглядаем пытанні супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Наша супрацоўніцтва набірае абароты, нам вельмі камфортна працаваць разам з нашымі беларускімі калегамі".
БелаПАН, 30 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/11/32196
Текущая дата: 26.11.2024