Белорусский портал в Казахстане

Мытныя органы Беларусі і Расіі ўзгаднілі дзеянні ва ўмовах расійскага эмбарга



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДМК.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі і Федэральная мытная служба Расіі выпрацавалі падыходы, што прымяняюцца пры мытным адміністраванні тавараў, забароненых да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю, пры іх перамяшчэнні праз беларускі ўчастак граніцы Мытнага саюза.

"Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Федэральнай мытнай службай Расіі рэалізаваны мерапрыемствы па выключэнні выпадкаў транзіту забароненай прадукцыі праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Дасягнутыя дамоўленасці адпавядаюць міжнародным абавязацельствам Беларусі і не ствараюць перашкод для законнага перамяшчэння тавараў праз беларускую граніцу з Еўрапейскага саюза і Украіны.

Паводле інфармацыі прэс-службы ДМК, пры адміністраванні транзітных патокаў у Расію беларускія мытныя органы выконваюць асобныя запыты расійскіх мытных органаў, у тым ліку адносна тавараў, забароненых да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю.

Па ўзгадненні з ФМС прымаюцца рашэнні аб формах мытнага кантролю, магчымасці далейшага перамяшчэння тавараў у Расію або вяртання на сумежную тэрыторыю.

"Штодзённы маніторынг паставак з-за мяжы на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь мясной, рыбнай, малочнай і плодаагародніннай прадукцыі сведчыць аб адсутнасці значных змяненняў у яго аб`ёмах і структуры", - адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

22 жніўня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/13/27262
Текущая дата: 26.11.2024