Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць увядзеньне Расеяй абмежаваньняў на пастаўкі беларускіх харчовых прадуктаў палітычным рашэньнем.
«Абсалютна перакананы, што гэта і ёсьць палітыка, — цытуе Лукашэнку агенцтва Інтэрфакс. — Вось мы [Расея] ўвялі санкцыі, а тут вось беларусы да іх не далучыліся. Дык мы і не абяцалі, што далучымся. Нам не да раскошы. Што ж мы — далучымся да санкцый, калі сёньня ад абвалу на расейскім рынку іх рубля каля мільярда даляраў страцілі. Літаральна за гэты прамежак часу. Калі б мы ня страцілі гэтую валюту, нам бы сёньня было значна лягчэй,» — заявіў Лукашэнка 19 сьнежня ў Менску, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.
Радыё Свабода, 19 сьнежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/13/28777
Текущая дата: 26.11.2024