Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, сустракаючыся 5 лютага ў падмаскоўных Горках ва ўрадавай рэзідэнцыі з кіраўніком расійскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым.
"Нам трэба абмеркаваць, што адбываецца з нашым тавараабаротам, і аднавіць яго пікавыя значэнні, якія ў 2012 годзе перасягалі $43 млрд", - сказаў Андрэй Кабякоў.
Паводле яго слоў, у 2014 годзе аб`ём узаемнага гандлю склаўся на ўзроўні $37 млрд.
Прэм`ер-міністр Беларусі падкрэсліў, што адмоўныя тэндэнцыі, якія намеціліся ва ўзаемным гандлі, адбыліся з-за аб`ектыўных і суб`ектыўных прычын. Ён адзначыў, што эканамічныя складанасці патрабуюць таго, каб урады Беларусі і Расіі скаардынавалі свае дзеянні. У сувязі з гэтым беларускі бок прапануе разгледзець двухбаковы план узаемадзеяння ў сферы эканомікі, які можна было б прыняць на бліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. У ім будзе змяшчацца шэраг сур`ёзных мер па ўзгадненні макраэканамічнай палітыкі і ліквідацыі існуючых бар`ераў ва ўзаемным гандлі.
Андрэй Кабякоў выказаў надзею, што расійскі бок таксама падтрымае падрыхтаваны Беларуссю праект дакумента аб вызначэнні еўразійскага паходжання тавараў у ЕАЭС.
"Беларусь і Расія заўсёды былі лакаматывам інтэграцыі на постсавецкай прасторы", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.
5 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
5 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/13/29479
Текущая дата: 26.11.2024