Белорусский портал в Казахстане

Сродкі расійскага брыдж-крэдыту ў памеры $2 млрд будуць накіраваны на папаўненне золатавалютных рэзерваў Беларусі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Сродкі па крэдытным пагадненні, заключаным паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Банкам ЗГБ (адкрытае акцыянернае таварыства), паступілі ў рэспубліканскі бюджэт. Гэты крэдыт заключаны ў мэтах папаўнення золатавалютных рэзерваў рэспублікі", - сказалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася раней, у ходзе рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію ў пачатку мая, дзе кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з расійскім кіраўніцтвам, была дасягнута дамоўленасць, што ў маі Беларусі будзе налічана $2 млрд крэдыту для падтрымання золатавалютных рэзерваў.

Крэдыт быў выдадзены расійскім банкам напярэдадні вечарам. У канцы 2013 года Беларусь атрымала $440 млн расійскага крэдыту.

27 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/14/26487
Текущая дата: 26.11.2024