Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія будуць сумесна змагацца супраць АЧС



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі.

Беларусь і Расія будуць сумесна змагацца супраць афрыканскай чумы свіней. Такая дамоўленасць дасягнута 8 жніўня на сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм`ераў Беларусі і Расіі Міхаіла Русага і Аркадзя Дварковіча.

Кіраўнік расійскага аграрнага ведамства Мікалай Фёдараў таксама прыняў удзел у гэтай сустрэчы. "Удзельнікі прыйшлі да адзінай думкі, што Расіі і Беларусі неабходна скаардынаваць дзеянні аб дэпапуляцыі дзікоў у прыгранічных зонах дзвюх краін", - сказалі ў прэс-службе.

Удзельнікі сустрэчы закранулі таксама пытанні ўніфікацыі заканадаўстваў па барацьбе з небяспечнымі захворваннямі жывёл. "Адным з важнейшых напрамкаў, што патрабуе больш хуткай прававой рэгламентацыі, з`яўляецца стварэнне сістэм абавязковай ідэнтыфікацыі прадукцыйных жывёл, а таксама сістэм нагляду за прадукцыяй і кантролю выкарыстання харчовых адходаў", - адзначылі ў расійскім Мінсельгасе.

На сустрэчы абмяркоўвалася таксама пытанне аб прагнозных балансах попыту і прапанавання на сельскагаспадарчую прадукцыю.

8 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/18/22570
Текущая дата: 26.11.2024