Белорусский портал в Казахстане

Сямашка і Суркоў абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-расійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва



Перспектывы развіцця беларуска-расійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на аснове пашырэння спектра аказання навігацыйна-інфармацыйных паслуг абмеркавалі 12 красавіка ў Маскве намеснік старшыні ўрада Расіі — кіраўнік апарата ўрада Уладзіслаў Суркоў і першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Паводле звестак беларускага пасольства ў Маскве, гаворка ідзе аб стварэнні ў Беларусі нацыянальнай сістэмы экстраннага рэагавання пры аварыях, гарманізаванай з расійскай сістэмай "ЭРА-ГЛОНАСС". Дасягнута дамоўленасць аб "працягу далейшай сумеснай працы" на гэтым кірунку двухбаковага ўзаемадзеяння.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/19/20542
Текущая дата: 26.11.2024