Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты 28-га снежня падчас перамоў з акцыянерам ААТ "Уралкалій" Сулейманам Керымавым ва ўрадзе Беларусі.
"Беларуськалій" і "Уралкалій" узгаднілі аб`ёмы продажу і цэны на калійныя ўгнаенні на 2013—2015 гады. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сказаў у інтэрв`ю тэлеканалу "Беларусь-1".
"Па ўсіх спрэчных пытаннях, якія абмяркоўваліся амаль цэлы год, былі знойдзены прынцыповыя рашэнні, якія задавальняюць абодва бакі", — зазначыў Мясніковіч. Бакі ўзгаднілі палітыку продажу калійных угнаенняў у 2013—2015 гадах. "Мы дамовіліся аб прапорцыях продажу: на 2013 год фіксуецца 48,3% — гэта беларускія калійныя ўгнаенні, у 2014 годзе — 49%, у 2015 — 50 на 50%", — растлумачыў кіраўнік урада.
Бакі практычна дамовіліся пра формулу цаны, якая была адным з самых цяжкіх пытанняў, дадаў прэм`ер-міністр. Беларусь паставіла пытанне пра тое, што павінна ўлічвацца якасць калійных угнаенняў, разуменне гэтага з расійскага боку ёсць.
У Беларусі апрача парашкападобных выпускаецца шмат грануляваных угнаенняў, якія даражэйшыя, таму што для іх вытворчасці патрэбны большыя магутнасці і тэхналогіі. "І, вядома, даходнасць і прыбытак "Беларуськалія" павінны быць вышэйшыя", — упэўнены Мясніковіч.
Ён таксама пракаментаваў чуткі аб магчымым спыненні працы Беларускай калійнай кампаніі. "Шмат у СМІ было размоў: будзе Беларуская калійная кампанія, не будзе БКК. Па гэтым пытанні я хачу супакоіць грамадскую думку: БКК будзе актыўна нарошчваць аб`ёмы рэалізацыі ў 2013 годзе, у тым ліку за кошт змяншэння тых калійных угнаенняў, якія рэалізуюцца сёння праз "Уралкалій трэйдынг", гэта значыць кампаніі, якая належыць "Уралкалію", — заявіў прэм`ер.
"Беларуськалій" калійнымі ўгнаеннямі гандляваць не будзе. Як і раней, ён будзе займацца іх вытворчасцю. Гэтая тэма таксама была прадметам разгляду з расійскім бокам", — зазначыў кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, сярэдняя цана продажу калійных угнаенняў кампаніі летась складала 410 долараў за тону, а паводле вынікаў 10 месяцаў — узрасла да 433 долараў. "Такім чынам, аптымізуючы рынкі, эфектыўна працуючы з аб`ёмам і цаной, думаю, што ў 2013 годзе аб`ёмы рэалізацыі і валютнай выручкі адновім на ўзроўні 2011 года", — рэзюмаваў Мясніковіч.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/20/18642
Текущая дата: 26.11.2024