«Газпром» хоча пабудаваць у Менску свой шматфункцыянальны офісна-дзелавы комплекс. На месцы «Маскоўскага» аўтавакзалу.
«Газпром» плянуе аб’яднаць пад адным дахам, на адной пляцоўцы, свае прадпрыемствы ў Беларусі. У прыватнасьці, мы сёньня кажам, што можа быць пабудаваны вельмі вялікі сучасны шматфункцыянальны дзелавы офісны комплекс.
Мы гаварылі пра тое, што „Газпром“ мог бы ўжо пачаць арганізацыю адпаведных працэдур разам зь Менскім гарвыканкамам, мерапрыемстваў па распрацоўцы архітэктурнай канцэпцыі такога комплексу. У супрацоўніцтве зь Менгарвыканкамам мы будзем фінансаваць будаўніцтва разьвязкі на праспэкце Незалежнасьці», — заявіў кіраўнік расейскай кампаніі Аляксей Мілер пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Акрамя таго, Мілер зьвярнуў увагу на пытаньні, якія тычацца рэканструкцыі аўтавакзалу «Маскоўскі»:
«Я хацеў бы адзначыць, што „Газпром“ гатовы інвэставаць значныя сродкі ў будаўніцтва гэтага комплексу. Ня буду казаць аб парадку лічбаў, але ён вельмі вялікі», — заявіў Мілер.
«Газпром» для будаўніцтва свайго комплексу ў Менску хоча забраць пляцоўку, якую займае цяпер прыгарадны аўтавакзал «Маскоўскі».
Радыё Свабода, 22 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/21/17875
Текущая дата: 26.11.2024