Пра гэта ён заявіў 18 мая на сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Георгіем Палтаўчанкам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Добра, што гэтыя часы, магчыма, ужо сцерліся з памяці, і сёння зусім іншае разуменне працэсаў на постсавецкай прасторы. І нарэшце вось Расія проста выразна вызначылася, што трэба спачатку аб`яднацца, сабраць вакол сябе тое, што калісьці было вакол яе, — сказаў Лукашэнка. — Нам не трэба Расію напружваць. Мы заўсёды з Расіяй былі заадно і будзем. Нам проста ад гэтага нікуды не дзецца, ні Расіі, ні нам".
"Ведаю, што разуменне гэтага ёсць і ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Думаю, нездарма ён першы свой візіт плануе да вас. Гэта таксама, на мой погляд, паказчык таго разумення і імкнення выбудоўваць адпаведную палітыку. Чым мы цясней будзем супрацоўнічаць, чым больш будзем адзін аднаму давяраць і выбудоўваць адносіны, тым прасцей нам будзе на сусветнай арэне адстойваць нашы агульныя інтарэсы", — адзначыў у сваю чаргу губернатар Санкт-Пецярбурга.
"Наша агульная краіна не раз вялікую цану плаціла за будучыню іншых народаў, і цяпер адступаць і даваць магчымасць камусьці за наш кошт, мякка кажучы, добра жыць не варта. Час ужо іншы", — дадаў Палтаўчанка.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/24/14172
Текущая дата: 26.11.2024