Інфармацыя пра гэта з`явілася на сайце Мінсельгасхарча Беларусі.
З улікам гістарычнага промыслу, якi ажыццяўляецца Рэспублікай Беларусь у папярэднія перыяды, на 2021 год для Рэспублікі Беларусь вылучаныя квоты здабычы (вылаву) водных біялагічных рэсурсаў у выключнай эканамічнай зоне Расійскай Федэрацыі ў наступных аб`ёмах:
* у Баранцавым моры: трэска - 5021 тон, пікша - 1 805 тон;
* у Балтыйскім моры: трэска - 100 тон, шпрот (кілька) - 800 тон, селядзец балтыйскі (салака) - 100 тон.
Дадзенае рашэнне прынята ў рамках выканання пратакола, падпісанага на васямнаццатай сесіі Расійска-Беларускай змяшанай Камісіі ў галіне рыбнай гаспадаркі, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі 19 лютага 2021 года.
Звязда, 21 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/4/58350
Текущая дата: 26.11.2024