Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Падрыхтоўка міжнароднага дагавора ў сферы мытнага ўзаемадзеяння прадугледжана Асноўнымі напрамкамі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, зацверджанымі дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада 2021 года.
Праектам дагавора замацоўваюцца напрамкі супрацоўніцтва мытных органаў дзвюх краін (інфармацыйнае ўзаемадзеянне, сумесны мытны кантроль, катэгарыраванне асоб, якія здзяйсняюць мытныя аперацыі), стварэнне ў структуры мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы Міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу здзяйснення мытных аперацый.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ўпаўнаважаны на правядзенне перамоў па гэтым праекце дагавора і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Звязда, 3 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/4/63766
Текущая дата: 26.11.2024