Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка 2 ліпеня падчас анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі.
"Гэта міжурадавае пагадненне не можа быць у момант уведзена, ёсць пэўны працэс ратыфікацыі, потым абмен нотамі, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Ратыфікацыя звычайна - месяцы тры, абмен нотамі - месяц. Таму мы лічым, што можа да канца гэтага года, пачатку наступнага - у студзені месяцы - гэта ўсё пачне працаваць".
Пагадненне было падпісана 19 чэрвеня ў Мінску міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімірам Макеем і Сяргеем Лаўровым. Яно прадугледжвае права замежных грамадзян уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, перамяшчацца транзітам па тэрыторыі дзвюх дзяржаў на падставе візы адной з іх і дакументаў, што засведчваюць асобу. Замежныя грамадзяне змогуць перамяшчацца паветраным, чыгуначным транспартам, а таксама па шасці аўтамабільных дарогах, якія вызначаны ў дадатку да пагаднення.
1 ліпеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
1 ліпеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/5/54399
Текущая дата: 26.11.2024