Аб гэтым 23-га студзеня заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
"У спрэчцы, што датычыцца нафтавых і газавых праблем, кропка яшчэ не пастаўлена. Таму што-небудзь каменціраваць мне цяжка, тым больш што я не ўдзельнічаю непасрэдна ў вырашэнні гэтых спрэчных пытанняў", - сказаў Рыгор Рапота.
Тым не менш, паводле яго слоў, важна выпрацаваць "нейкую такую формулу цаны на энерганосьбіты, якая мела б доўгатэрміновы характар і не прыводзіла бакі кожны раз да вельмі складаных перагавораў". "Хочацца верыць, што, магчыма, мы выйдзем на гэты шлях", - дадаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
У Мінску праходзіць сустрэча калектыву Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.
Абмяркоўваюцца ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку па пытаннях дарожных карт, перагавораў наконт нафты і газу.
23 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Абмяркоўваюцца ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку па пытаннях дарожных карт, перагавораў наконт нафты і газу.
23 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/6/51445
Текущая дата: 26.11.2024