Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў расійскі адвакат і доктар палітычных навук Аляксей Бінецкі.
"Беларускі бок не ініцыіраваў ніколі канфліктную сітуацыю. Менталітэт зусім іншы. Тыя, хто спрабуе распальваць узаеманедавер, спрабуе гуляць на тым, што беларусы ледзь не нахлебнікі, - гэта ворагі расійскага і беларускага народаў. Гэтых людзей менавіта так трэба ідэнтыфікаваць. Неабавязкова іх судзіць або праследаваць, але трэба проста разумець, што гэта распальванне не мае ніякага дачынення да рэальнай карціны. Таму да гэтага трэба ставіцца неспакойна, з гэтым трэба, безумоўна, змагацца ў прэсе і на дзяржаўным узроўні", - сказаў эксперт.
Ён адзначыў, што расійская эканоміка цяпер зведвае вельмі сур`ёзныя цяжкасці - як знешнія, так і ўнутраныя.
"Зразумела, расійскія ўрад і алігархат спрабуюць шукаць спосабы дадатковага фінансавання сваіх патрэб", - падкрэсліў ён.
Аляксей Бінецкі дадаў, што ўсялякія маніпуляцыі - гэта папулізм і няправільнае разуменне знешняй палітыкі прэзідэнта Расіі. "Таму ўсе гэтыя гульні выгадны камусьці, нейкім асобам або групам асоб, але дакладна ніякай цікавасці не ўяўляюць і не будуць уяўляць у развіцці адносін паміж нашымі краінамі, - канстатаваў ён. - Таму што Беларусь - важнейшы партнёр для расійскага народа перш за ўсё".
21 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/7/46730
Текущая дата: 26.11.2024