Пра гэта заяўляе газавая кампанія.
"Ва ўмовах магчымага павелічэння аб`ёмаў спажывання расійскага газу спажыўцамі Беларусі, а таксама з улікам планаванай карэкціроўкі макраэканамічных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расіі, рублёвая выручка ПАТ "Газпром" ад паставак расійскага газу ў Беларусь у 2018—2019 гадах не знізіцца ў параўнанні з запланаваным узроўнем", — цытуе прадстаўніка "Газпрома" расійскае інфармагенцтва ТАСС.
Раней міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак паведаміў, што пагадненне "Газпрома" з Беларуссю, якое прадугледжвае скідку на пастаўкі расійскага газу ў 2018—2019 гадах, не мае на ўвазе кампенсацыі страт кампаніі.
"Пастаноўка пытання аб тым, што дасягнутыя дамоўленасці аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы расійскага газу ў Беларусь прывядуць у 2018—2019 гадах да фінансавых страт "Газпрома", не з`яўляецца карэктнай. Назапашаны раней спажыўцамі Беларусі доўг за пастаўлены расійскі газ пагашаны. У 2017 годзе пастаўкі ажыццяўляюцца строга ў адпаведнасці з дзейным кантрактам", — заявілі ў "Газпроме".
Беларусь вяла перамовы з Расіяй аб зніжэнні цэн на газ з пачатку 2016 года, настойваючы на роўнадаходных цэнах. У адказ на недаплату за пастаўлены газ Расія скараціла пастаўкі бяспошліннай нафты ў рэспубліку.
13 красавіка Беларусь пагасіла больш як 726 млн пазыкі за пастаўкі расійскага газу, "Газпром" у адказ пагадзіўся ў 2018—2019 гадах прывязаць формулу цаны газу для Беларусі да цэн у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Расійскае выданне "Коммерсант", спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміла, што памер скідкі для Беларусі на расійскі газ складзе менш за 20%, а штогадовыя страты "Газпрома" — у межах 490 млн долараў.
Цяпер цана газу для Беларусі складае каля 130 долпраў за 1 тыс. кубаметраў і разлічваецца ў доларах як рэгуляваная цана ФАС РФ для Ямала-Ненецкай АА плюс выдаткі "Газпрома" на транспарціроўку, захоўванне і рэалізацыю на мясцовым рынку.
Беларускі бок у ходзе перамоваў настойваў на цане ў 100 долараў за 1 тыс. кубаметраў. Для параўнання, у Смаленскай вобласці аптовая цана газу цяпер складае 83,5 долара за 1 тыс. кубаметраў.
Беларускі бок у ходзе перамоваў настойваў на цане ў 100 долараў за 1 тыс. кубаметраў. Для параўнання, у Смаленскай вобласці аптовая цана газу цяпер складае 83,5 долара за 1 тыс. кубаметраў.
БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2017
Мінск, 16 красавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/9/39086
Текущая дата: 26.11.2024