Белорусский портал в Казахстане

Расія зацікаўлена ў недарагіх беларускіх лякарствах



Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

"Мы прапануем лінейку лекавых прэпаратаў, якая мае сацыяльны характар. Вялікі працэнт лякарстваў, што выпускаюцца ў нашай краіне, мае кошт меншы за Br4. Менавіта недарагія сацыяльна значныя лекавыя прэпараты вельмі цікавыя Расійскай Федэрацыі", - сказаў Валерый Малашка.

Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмяркоўвае з калегамі пытанні эканомікі аховы здароўя. Прайшлі сустрэчы з дэлегацыямі Удмуртыі, Самарскай, Бранскай абласцей. На палях форуму чакаецца яшчэ шэраг сустрэч. Беларускі бок прадстаўляе розную медыцынскую тэхніку, вырабы медпрызначэння.

"Мы таксама прапануем арганізацыю сумесных прадпрыемстваў, кантрактнай вытворчасці ў нас у краіне тых прадуктаў, якія будуць цікавыя Расійскай Федэрацыі", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, беларускія і расійскія спецыялісты могуць супрацоўнічаць і пры ўкараненні электроннай аховы здароўя. Беларусь у гэтым плане выкарыстоўвае расійскі вопыт, а таксама арыентуецца на прапановы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

"Улічваючы, што нас аб`ядноўвае Саюзная дзяржава, а таксама з улікам вельмі цеснай сувязі і міграцыі нашых грамадзян, мы павінны ісці па шляху сумяшчальнасці нашых электронных сістэм. Нам трэба выбудоўваць адзіныя стандарты, шмат у чым падобную нарматыўную базу, нягледзячы на тое, што мы функцыянуем у крыху розных фінансавых сістэмах", - адзначыў міністр.

11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/1/45324
Текущая дата: 27.04.2024