Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Алтайскага краю наведвае Магілёўскую вобласць



У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі кіраўніцтва краю, сістэмы адукацыі, прамысловасці і бізнес-асяроддзя. Узначаліў дэлегацыю намеснік старшыні Урада Алтайскага краю Аляксандр Лук’янаваў, які курыруе аграпрамысловы комплекс.

Падчас сустрэчы ў аблвыканкаме агучваліся вынікі супрацоўніцтва вобласці з Алтайскім краем. За 9 месяцаў з пачатку года тавараабарот паміж рэгіёнамі склаў болей чым 8 мільёнаў долараў.

Алтайскі край імпартуе магілёўскія ліфты, шыны, сінтэтычныя валокны, запчасткі і малыя трактары Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, іншыя тавары.

У Магілёў пастаўляе чыгуначныя вагоны, мінеральныя рэчывы для вытворчасці касметычных сродкаў, насенне сланечніку, электрычныя воданагравальнікі і іншую прадукцыю. Але ёсць яшчэ патэнцыял для супрацоўніцтва. У тым жа машынабудаванні, гуманітарных навуках, сельскай гаспадарцы. Расіяне выказалі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з адной са старэйшых у краіне аграрных ВНУ Беларускай сельскагаспадарчай акадэміяй у Горках, наведванне якой пазначана ў праграме візіту. У Магілёве яны пабывалі на вядучых прадпрыемствах вобласці «Магілёўліфтмашы», «Бабушкінай крынцы», «Магілёўскім мясакамбінаце».

Нэлі Зігуля
Звязда, 7 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/1/62099
Текущая дата: 02.05.2024