Беларускія дзелавыя колы наведалі Вялікія Лукі і Пскоў (Расія). Візіт быў арганізаваны Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Пскоўскай вобласці, паведамілі ў БелГПП.
У рамках кантактнай пскоўска-беларускай біржы праведзены сустрэчы з прэзідэнтам ГПП Пскоўскай вобласці Уладзімірам Зубавым і прадстаўнікамі дзяржаўных і прыватных структур Пскоўскай вобласці. Ад расійскіх прадпрыемстваў у перагаворах з мэтай далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ўдзельнічалі больш за 80 прадстаўнікоў кампаній. Беларуская дэлегацыя наведала тры расійскія вытворчыя прадпрыемствы.
У час канферэнцыі пскоўскі бок выказаў жаданне супрацоўнічаць з такімі беларускімі прадпрыемствамі, як "Гомельбудматэрыялы", "Зеленаборскае", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, санаторый "Ружанскі" і інш.
4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/1/77034
Текущая дата: 05.02.2025