Аб гэтым паведаміў губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Ігар Артамонаў адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Ліпецкай вобласцю і Беларуссю развіваецца па розных напрамках. Напрыклад, кожны другі трактар, які закупляе рэгіён, беларускай вытворчасці. У вобласці таксама любяць беларускія прадукты і бытавую тэхніку.
"Акрамя таго, мы абмяркоўвалі магчымасці для беларускіх праекціроўшчыкаў прыйсці на ліпецкі рынак. У Беларусі ёсць сур`ёзныя кампетэнцыі ў выглядзе дзяржаўных праектных інстытутаў, якія сёння востра неабходны ў Расіі, - расказаў губернатар. - Шмат мы размаўлялі і пра магчымасці для беларускіх будаўнікоў прыйсці на нашы сацыяльныя аб`екты".
Ліпецкая вобласць таксама зацікавілася беларускімі беспілотнікамі: у рэгіёне іх актыўна выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы. Бакі абмяркоўваюць і стварэнне сумеснай зборачнай вытворчасці тэхнікі "Амкадор" на базе Ліпецкага трактарнага завода.
"Гэта значыць, мы шмат намацалі агульных інтарэсаў. І, я спадзяюся, у нас будзе новая дынаміка", - адзначыў Ігар Артамонаў.
Тавараабарот Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі стабільна нарастае з 2020 года. У 2021-м ён склаў $315 млн, у 2022-м дасягнуў амаль $334 млн. Пры гэтым беларускі экспарт вырас з $70 млн у 2021-м да больш як $91 млн у мінулым годзе, або на 31 працэнт.
Як падкрэсліў у час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка, Беларусь і Ліпецкая вобласць павінны імкнуцца да тавараабароту $500 млн. "Я думаю, гэту планку мы дасягнём на працягу бліжэйшага часу, - перакананы беларускі лідар. - Рэзерваў дастаткова. Тым больш мы пачынаем ужо, калі можна так сказаць, пажынаць плады, не пабаюся такога слова, лёсавызначальных рашэнняў у рамках нашага саюза Беларусі і Расіі".
1 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
1 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/2/69586
Текущая дата: 22.12.2024