Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1-га сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь пастаўляе ў Расію сваю самую лепшую харчовую прадукцыю. Аднак у РФ вялікі націск пэўных груп, і пастаўкі блакіруюцца. "Трэба перастаць ураду Расіі лабіраваць гэтыя кланы, гэтыя групы, як іх называюць алігархічныя, у якіх вялікі бізнес зросся з уладай і прапіхвае свае пытанні, блакіруючы нашы адносіны ў саюзе. А ва ўсіх жа дакументах прадугледжана, што ў нас агульны рынак і мы павінны свабодна гандляваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Ва ўрадзе Расіі часта гавару: калі вы дасягняце ўзроўню чыстаты сельгаспрадукцыі, прадуктаў харчавання, як у Беларусі, то вы будзеце шчаслівымі людзьмі. Трэба адзначыць, вы прызнаяце, што мы далёка ў гэтым плане пайшлі. Тады навошта пад выглядам, што яна брудная, блакіруеце гэтыя пастаўкі? - задаў пытанне Прэзідэнт. - А таму што вялікі націск пэўных груп".
У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў факт, што былы міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў з`яўляецца адным са значных сельскагаспадарчых баронаў Расійскай Федэрацыі. "У мяне з ім добрыя адносіны, амаль сяброўскія, але я гавару, гэты факт усім вядомы. І вы думаеце, што ён прапусціць наш цукар, па якасці лепшы, на тэрыторыю Расіі, калі за апошні год ён 7 ці 10 заводаў дадаткова скупіў і вырабляў гэты цукар?" - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, людзі ведаюць, што беларускі цукар добры, якасны, прадпрыемствы мадэрнізаваны, сертыфікаваны, у тым ліку для паставак у Расію. "Але ён разумее (Аляксандр Ткачоў.), што гэта вельмі моцны канкурэнт для яго аб`яднання цукровых заводаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што такая сітуацыя па некаторых прадпрыемствах існуе і цяпер. Зараз поўнасцю закрыты для пастаўкі на расійскі рынак 11 малочных прадпрыемстваў і 7 дзяржаўных мясакамбінатаў, 13 малочных прадпрыемстваў - закрыты часткова. "Навошта вы гэта робіце, ведаючы, што беларуская прадукцыя абсалютна чыстая? Мы, разумеючы, што вы да нас на граніцы ставіцеся так прынцыпова, наогул на расійскі рынак пастаўляем самае лепшае, што вырабляем, каб нам не прад`яўлялі прэтэнзій", - праінфармаваў Прэзідэнт.
Адно з пытанняў, якое стаіць на парадку дня ў адносінах дзвюх краін, - дазволы на грузавыя перавозкі ў/з трэціх краін, прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. Беларусь, напрыклад, перавозіць грузы з Расіі ў Германію або Польшчу. Расійскі бок выдае Беларусі 75 тыс. такіх дазволаў у год. "А мы колькі расіянам дазваляем увозіць? У нас няма абмежаванняў! Мы - невялікая краіна - не баімся, што нас задушаць расійскія транспартнікі. За апошні год у два разы палякам павялічылі колькасць дазволаў, тое ж самае і з літоўцамі. А нам са 120 тыс. знізілі да 75 тыс.", - выказаў незадавальненне Прэзідэнт.
"Я прывёў некалькі прыкладаў: гэта што, варта нашага саюза? Таму трэба зняць гэтыя пытанні, яны датычацца многіх людзей і для Расіі небалючыя," - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
1 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
1 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/4/47061
Текущая дата: 19.11.2024