Белорусский портал в Казахстане

Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі беларускіх яблыкаў



Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства.

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 24 ліпеня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на ўвоз яблыкаў беларускага паходжання пад гарантыі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Беларусі.

Рашэнне было прынята па выніках рабочага візіту спецыялістаў Рассельгаснагляду з 15 па 20 ліпеня ў Беларусь з мэтай ацэнкі вытворчых магутнасцей на прадпрыемствах па вырошчванні яблыкаў.

Расійскія спецыялісты ацанілі дзейнасць 51 беларускага прадпрыемства, атрымалі інфармацыю аб плошчы садоў, занятых пладаноснымі яблынямі, іх сартавым складзе і ўраджайнасці.

Таксама спецыялістам службы былі прадастаўлены звесткі аб планавай вытворчасці яблыкаў у 2019 годзе, наяўнасці ў кампаній фруктасховішчаў і тэрмінах захоўвання яблыкаў.

23 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/4/48902
Текущая дата: 19.11.2024