Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў, каменціруючы ўдзел краіны ў Сусветным малочным кангрэсе ў Вільнюсе.
"У выпадку адмены расійскага харчовага эмбарга Беларусь не аддасць свае рынкі і будзе змагацца з еўрапейскімі малакаперапрацоўшчыкамі за месца на паліцы, выкарыстоўваючы ўвесь арсенал маркетынгавых інструментаў. За год існавання расійскіх спецыяльных эканамічных мер адносна заходніх краін наша краіна павялічыла аб`ём паставак малакапрадуктаў у Расійскую Федэрацыю амаль на 1 млн т, што дало магчымасць пазбегнуць таварнага дэфіцыту і азнаёміць максімальную колькасць расійскіх спажыўцоў з якаснымі беларускімі прадуктамі", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.
"Да 2020 года наша краіна плануе атрымліваць не менш як 9 млн т малака, а гэта больш як 2 млн т прыросту. З улікам таго, што Беларусь ужо сёння вырабляе ў 2,8 раза больш малака, чым спажывае, увесь дадатковы аб`ём будзе адпраўлены на экспарт. І ў сувязі з гэтым мы ўжо сёння павінны думаць аб рынках збыту: замацоўвацца на традыцыйных і актыўна выходзіць на новыя", - адзначыў Аляксей Багданаў.
Паводле даных Еўрапейскай Камісіі, Беларусь займае пяты радок у Топ-10 вядучых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. Як адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча, беларускія малакавытворцы за 7 месяцаў бягучага года павялічылі вытворчасць сырога малака на 7,2 працэнта і не збіраюцца спыняцца на дасягнутым.
Сусветны малочны кангрэс, арганізаваны Міжнароднай малочнай федэрацыяй, прайшоў з 20 па 24 верасня ў Вільнюсе. Ён сабраў больш як 1200 спецыялістаў з розных краін свету ў галіне вытворчасці, перапрацоўкі і маркетынгу малака і малочных прадуктаў. На працягу пяці дзён ішло абмеркаванне ўсіх пытанняў, звязаных з малочнай галіной, пачынаючы ад праблем глабальнай перавытворчасці малака і, як вынік, спаду цэн, да культуры яго спажывання.
25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/6/32723
Текущая дата: 22.12.2024