Белорусский портал в Казахстане

Пытанні паставак беларускіх харчовых тавараў у Расію абмяркуюць у Маскве 13 жніўня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм`ер-міністра Міхаілам Русым 12 жніўня накіруецца з рабочым візітам у Маскву.

Плануецца, што Міхаіл Русы сустрэнецца з віцэ-прэм`ерам Расіі Аркадзем Дварковічам, а таксама з прадстаўнікамі Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд). У час візіту бакі абмяркуюць у тым ліку пытанні паставак Расійскай Федэрацыі беларускіх харчовых тавараў.

Завершыцца візіт 13 жніўня.

12 жніўня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-408/8/27140
Текущая дата: 22.12.2024